BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беластоцкі музычны клуб адзначае першы год дзейнасці

Беластоцкі музычны клуб адзначае першы год сваёй дзейнасці вялікім канцэртам усіх сваіх рэзідэнтаў. Гэта беларускія рок-музыкі, якія з палітычных прычынаў аказаліся ў Беластоку і працягваюць тут сваю музычную дзейнасць.

Запрашае на канцэрт адзін з сябраў клуба – Ігар Палынскі:

-365 дзён руху бясконцага, гэтага варушняку, канцэртаў ледзь не штотыдзень, а часам нават і двойчы на тыдзень. Імпрэзы, стварэнне ўласнай студыі, і вось гэта ўсё – нагода сустрэцца, добра патусавацца, каб гэтую рысу пад першым годам існавання клуба падвесці.

У святочным канцэрце зайграюць музыкі – Бізон, Ігар «Вожык» Палынскі, Dzyadzenka + Pasikov, Кацярына Ваданосава, гурт KurwaDziki і запрошаная госця з Варшавы Юстына Карпіловіч. Сёння. Бар Beer4U. Пачатак а 18:30.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя