Год таму ў Беластоку пачаў сваю дзейнасць беларускі Беластоцкі музычны клуб. Яго арганізавалі беларускія музыкі, якія з прычын палітычнага пераследу пасля 2020 года воляю лёсу апынуліся ў вымушанай эміграцыі і аселі ў Беластоку. Тут яны арганізаваліся, сабралі ўласную кропку для рэпетыцый і, нават, зарэгістраваліся, як таварыская суполка пад назвай «Гэныя».
А на першы дзень народзінаў рэзідэнты клуба зайгралі амаль 5-гадзінны вялікі канцэрт.
-Уражанні цудоўныя, я вельмі ўсцешаная, што гэтая справа жыве і пакрысе Беластоцкі музычны клуб пераўтвараецца ў цэнтр прыцягнення музычнай культуры не толькі беластоцкай, але ўвогуле эмігранцкай.
-Такой аддачы ад людзей я не чакаў, я не думаў, што ўсе будуць спяваць разам з намі. Атрымалася значна лепш, чым я думаў. Я спадзяюся, што і другая, і трэцяя і пятая гадавіны будуць яшчэ лепшыя. І запрашаю ўсіх браць удзел у Беластоцкім музычным клубе!
За першы год сваёй дзейнасці Беластоцкі музычны клуб правёў каля трох дзясяткаў разнастайных музычных імпрэзаў не толькі з удзелам музыкаў з Беластоку, але і іншых гарадоў Польшчы, ды нават замежжа.
Цалкам матэрыял:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя