Беластоцкі Музычны Клуб 24-га траўня адзначыць год свайго існавання.

“У гонар свята мы зладзім гала-канцэрт усіх рэзідэнтаў і сяброў клубу і закрыем веснавы сезон урачыстым паседжаннем”, – кажа заснавальнік ініцыятывы Антон Сіроцін.
– Вынікі мы яшчэ афіцыйна не падводзілі, але ўжо можна сказаць, што літаральна за гэты год мы зрабілі каля 30 імпрэз рознага ўзроўню, рознага накірунку, можа трошку разнамасных, часам яскравых, часам утульных. Зараз мінімум тры імпрэзы за месяц адбываецца. Мы працуем, каб іх адбывалася ўсё больш і больш.
У суботу, 11-га траўня, Беластоцкі Музычны Клуб зладіць канцэрт беларускага блюзмэна Bourbon Man.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя