BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беласток: адкрыццё сезону музычнага клуба

28 лістапада ў Беластоку прагучаў першы моцны акорд новага музычнага сезона.

Гурт KUNDLE

Беластоцкі музычны клуб сустрэўся са сваёй публікай вялікім канцэртам, які аб’яднаў на адной сцэне тры розныя, але аднолькава адданыя музыцы гурты: Усё_CRAZy, HOMAN-BAND і KUNDLE.

Іх энергія, стыль і імправізацыі ператварылі вечар у сапраўдны міні-фэстываль, што сабраў як пастаянных слухачоў, так і новых гасцей.

Пра канцэрт распавядае кіраўнік беластоцкага музычнага клубу Антон Сіроцін:

– Для мяне важна, каб захоўваўся нейкі дзвіж, які быў распачаты, каб ён не сканаў. Для гэтага вельмі важна не толькі раіць канцэрты, якія могуць прывабіць да сябе шмат людзей, але вельмі важна захоўваць яшчэ магчымасці для музыкаў, каб зайграць, каб пачуць сябе, каб паразумець свае нейкія музычныя прыхільнасці і імкненні.

Гурт HOMAN-BAND

Вольга, вакалістка гурта HomanBand распавяла пра сваё бачанне канцэрта ў Беластоку:

– Трэба было сустрэцца з сябрамі, трэба было Гоман-бэнду прэзентаваць свой першы сінгл, файна правесці час, пачуць гэтую еднасць з беларусамі, з палякамі, з сябрамі. На «Тутацы» выступалі ў мінулым годзе, прыязджалі. І ў гэтым таксама.

Беластоцкі музычны клуб абяцае хутка прадставіць поўную праграму зімовых і вясновых мерапрыемстваў на новай пляцоўцы — і ўжо цяпер відавочна, што сезон будзе насычаны прыгожымі гукамі і цёплымі вечарамі.

Цалкам матэрыял:

Гурт KUNDLE

Гурт Усё_CRAZy

Беларускае Радыё Рацыя