BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беласток: «Апошнія сведкі Гродна» ад Руслана Кулевіча

19 верасня ў беластоцкім Цэнтры Заменгофа адбылася прэзентацыя кнігі рэдактара выдання МОСТ Руслана Кулевіча  «Апошнія сведкі Гродна».

Выданне сабрала ўспаміны гарадзенцаў пра даваеннае і пасляваеннае жыццё горада. Аўтар падкрэслівае, што гэта не толькі асабістыя аповеды, але і дакументы часу, якія дапамагаюць зразумець атмасферу тагачаснай Гародні.

Руслан Кулевіч


Кажа Руслан Кулевіч:

-Вельмі рады, што на прэзентацыю прыехалі героі кнігі – гэта вельмі важна, таму што сёння спаткаць гарадзенцаў 20 – 30-х гадоў вельмі цяжка. Да нас прыехалі са Шчытна, Беластока, Супраслі, і гэта вельмі-вельмі важна. І бачу шмат гарадзенцаў, і не толькі, якім цікава.

Па словах Агнешкі Кайданоўскай з беластоцкага Цэнтра Заменгофа, вельмі важна ў Беластоку размаўляць таксама і пра гісторыю Гародні:

-Для нас вельмі важна паказаць Гародню, бо гэта сапраўды толькі 70 кіламетраў ад Беластока. І гэта нашая супольная гісторыя, якая нас аб’ядноўвае.

На прэзентацыю прыйшло каля сотні чалавек – ад старэйшых жыхароў да зусім маленькіх дзяцей. Атмасфера сустрэчы паказала: мінулае Гародні цікавае і важнае для розных пакаленняў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя