У Беластоку ў фундацыі «У добрым тоне» адбыліся прэм’ерныя два спектаклі па кнізе Вольгі Вялічкі «Мая мама ў турме». На тэатральныя паказы агулам завітала амаль паўтары сотні чалавек.

Пра спектакль распавядае Вольга Вялічка:
– Гэта мая першая кніга, у якой я выступіла як аўтарка. Я хачу сказаць, было б вельмі добра, калі б хоць нешта, што гучыць у гэтай кнізе, было б выдуманым. Але ўсе тыя словы, усе тыя мары, усе тыя сны, пра якія гаворыцца ў кнізе, і якія граюць дзеці, – гэта тыя рэальныя рэчы, праз якія праходзяць нашы беларускія дзеці разам з намі, дарослымі, для таго каб здабыць свабоду і незалежнасць для нашай краіны.
Па словах Вольгі, беларускія дзеці вельмі моцна перажывалі рэпрэсіі 2020 году і іх пачуцца таксама адлюстраваныя ў гэтай кнізе.
– Беларускія дзеці, якія пабачылі пратэсты, якія былі акунутыя ў той боль, у тую несправядлівасць, якая звязаная з тым, што забралі іх бацькоў. Яны адчуваюць несправядлівасць свету, несправядлівасць, якая кранула іх дзяцінства. Шмат дзяцей гавораць пра гэта сваімі словамі, сваім разуменнем.
Спектакль пакажуць у Варшаве, а таксама ён будзе паказаны за межамі Польшчы, а ў якіх гарадах і краінах – Вольга Вялічка пакуль трымае ў сакрэце.









Беларускае Радыё Рацыя





