Вядомы беларускі выканаўца Зміцер Бартосік выступіў у Беластоку на пляцоўцы Беластоцкага музычнага клуба. Апроч песень Зміцер прачытаў таксама некалькі дзясяткаў сваіх апавяданняў, частка якіх увайшла ў кнігу „Забіць упалмінзага“ .

Пра выступ Бартосіка кажуць слухачы, што былі на канцэрце:
– Бартосік мне заўсёды падабаецца. Ён такі каларытны. Яшчэ ў «Нашай Ніве» я яго чытаў. Гэта было ўжо «да нашай эры».
– Я вельмі люблю Бартосіка. Гэта такія асабісты пачуцці, таму што пяць гадоў таму мы пазнаёміліся, і Зміцер быў у маёй хаце, і начаваў у нас, і мы цэлую ноч спявалі.
Па словах Зміцера Бартосіка, гэта быў адзін з лепшых яго выступаў у Беластоку:
– Сёння было проста ідэальна. Я купаўся ў народнай любові. Даўно такога не было. І ў мяне самыя вясёлыя адчуванні. Таму я зараз у такім узбуджаным стане знаходжуся.
На канцэрце Зміцера Бартосіка можна было набыць кнігі і дыскі аўтара, а таксама розную беларускую сімволіку.






Беларускае Радыё Рацыя