BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беласток — еўрапейская сталіца музейнай справы ў 2025 годзе!

З 21 па 25 мая 2025 года Беласток стане цэнтрам музейнага жыцця Еўропы. У горадзе адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Еўрапейскага музея года – EMYA 2025, а таксама штогадовая канферэнцыя Еўрапейскага форуму музеяў (European Museum Forum). Гаспадаром мерапрыемства сёлета выступае Музей Памяці Сібіры, які нават прайшоў для гэтага падвойную кваліфікацыю.

Кажа Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:

-Спачатку прыехала камісія афіцыйная, а пасля – неафіцыйная. Ніхто не ведаў, прыехалі, як звычайныя наведвальнікі, купілі білеты і пабачылі, як музей функцыянуе. І аказалася, што гэты экзамен здалны  Гэта вялікая радасць.

Кажа дырэктар Музея Памяці Сібіры Войцех Слешыньскі:

-На наступным тыдні адбудзецца найважнейшая міжнародная сустрэча музейных супрацоўнікаў за ўсю гісторыю нашага горада.

Сёлетні форум пройдзе пад дэвізам «Супольныя дзеянні дзеля памяці і салідарнасці». У межах EMYA 2025 запланаваныя панэльныя дыскусіі, выступленні фіналістаў, майстар-класы ад былых пераможцаў, экскурсіі па музеях і гістарычных месцах Беластока, а таксама нефармальныя сустрэчы для абмену досведам і стварэння новых кантактаў.

Беларускае Радыё Рацыя