BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беласток: Фінал V Дэкламатарскага конкурсу – 24 лютага 

Імёны фіналістаў ужо абвешчаныя! Пасля адборавага этапу вызначыліся ўдзельнікі, якія выступяць у фінале V Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы, дзе са сцэны прагучаць найлепшыя дэкламацыі гэтага года.

Фота: t.me/fundacja_Tutaka

Фінал адбудзецца 24 лютага 2026 года а 17:00 на сцэне Беластоцкага тэатра лялек. Уваход вольны.

Сёлета конкурс аб’яднаў удзельнікаў з Польшчы, Беларусі, Літвы, ЗША, Ізраіля і Іспаніі – арганізатары атрымалі каля сотні заявак, што яшчэ раз пацвярджае: беларуская мова не мае межаў.

У фінале выступяць найлепшыя ўдзельнікі, адабраныя Журы ў складзе: Аляксей Дзікавіцкі, Антон Ільін, Марыя Чыквін, Ганна Кандрацюк-Свярубская.

Са сцэны прагучаць вершы і празаічныя ўрыўкі па-беларуску, а таксама будуць прадстаўлены мастацкія відэа, натхнёныя беларускай літаратурай.

Пасля конкурсных выступленняў журы выдаліцца на паседжанне, каб вызначыць пераможцаў, а для гледачоў у гэты час адбудзецца паказ спектакля «Брыдкае качаня» Тэатра Czrevo – гэта гісторыя пра сталенне, інакшасць і пошук сябе.

Для тых, хто не зможа прысутнічаць асабіста, арганізавана прамая трансляцыя па спасылцы https://youtube.com/live/Dg5f3oCkjDI?feature=share.

Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных падтрымаць фіналістаў і разам адзначыць Дзень роднай мовы.

Паводле прэс-рэлізу