Вялікі канцэрт гурта Intelligency адбыўся на сцэне Беластоцкага музычнага клуба. Выступ гурта складаўся з дзвух частак: у першай у жывую быў выкананы новы альбом гурта і некалькі старых кампазіцый, а ў другой частцы вакаліст гурта быў дыджэем.

Пра канцэрт распавядаюць яго слухачы:
– Гэта такі музычны гурт, у Беларусі быў даволі знакаміты, вядомы. Нават калі яны некаторыя песні спяваюць па-беларуску, то варта падтрымаць хлопцаў – наведаць канцэрты, самому адпачыць, пабачыць знаёмых, сяброў.
– Сёння я першы раз прыйшоў на канцэрт у жывую. На самой справе я іх музыку час ад часу слухаю, але выключна некалькі песень, найбольш знакамітых. Сёння было цікавала паслухаць у жывую новыя трэкі.
РР: А да гэтага можа ў Беларусі слухалі?
– І ў Беларусі ў тым ліку, і тут, у Польшчы.
Адзін з арганізатараў Беластоцкага музычнага клуба Антон Сіроцін выказаў сваё мяркаванне пра выступ гэтага гурта:
– Гурт Intelligency – гэта цікавая на Беларусі з’ява, таму што ў іх музыка не звыклая, не стандартная, не звычайная для Беларусі. Хлопцы граюць вельмі якасную, вельмі цікавую музыку.
Наступны вялікі канцэрт ў Беластоцкім музычным клубе будзе 29 лістапада, калі на сцэне будзе выступаць Анастасія Шпакоўская, вакалістка вядомага беларускага гурта Naka.









Беларускае Радыё Рацыя






