BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беласток: Прэм’ера праекта “Pan Les” на вершы Анатоля Сыса

У кінатэатры Forum у Беластоку 23 траўня прайшла прэзентацыя музычнага праекта Pan Les, заснаванага на вершах вядомага беларускага паэта Анатоля Сыса.

Аўтар і адзін з ініцыятараў праекта — беларускі музыка з Падляшша Юрка Асеннік. Паводле яго слоў, мэта праекта — актуалізацыя беларускай паэзіі праз сучасныя музычныя і візуальныя формы.

– Анатоля Сыса лічу самым вялікім беларускім паэтам. Можна сказаць, што я закаханы ў яго паэзію. Здаецца ў 1991 годзе Кася Камоцкая падарыла мне ягоны томік вершаў «Пан Лес». Так і пачалося. З гуртом ZERO-85 мы зрабілі дзве песні на яго вершы. Затым гурт спыніў сваю дзейнасць, а ідэя была зрабіць альбом цалкам на вершы Анатоля.

Пісьменніца і журналістка Міра Лукша вельмі радая, што з’явіўся гэты праект:

– Гэта прект Юркі Асенніка. Вельмі цікавы хаця б таму, што гэта Юркі Асенніка. Другая справа, гэта праект на вершы Анатоля Сыса, якога я ведала вельмі добра. Дарэчы пазнаёмілася бліжэй на «Басовішчы». Для мяне гэтыя творы таксама вельмі дарагія, і мне важна, як наступныя пакаленні будуць іх успрымаць.

Прэм’ера сабрала паўсотні аматараў сучаснага мастацтва. Праект прэзентавалі ў межах Дзён сучаснай культуры — сёлета яны сталі візітоўкай польскага старшынства ў Радзе ЕЗ.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя