У беларускім хабе «Новая Зямля», што знаходзіцца ў цэнтры Беластока, адбылася прэм’ера п’есы «Інсургенты» па творы Зянона Пазьняка. Спектакль адбыўся пры поўнай залі і быў вельмі эмацыйным.

Кажуць гледачы, што былі на сустрэчы:
– Вельмі спадабалася, вельмі эмацыйна, у некаторых эпізодах нават наварочваліся слёзы.
– Спектакль спадабаўся, справа ў тым, што я чытала саму п’есу. Я захапілася тым, што гэты спектакль сапраўды адрозніваецца. Пабачыла талент рэжысёра перадаць галоўную думку п’есы, не ствараючы копію гэтай п’есы.

Па словах Зянона Пазьняка, прэм’ера яму вельмі спадабалася:
– Спектакль па нейкіх элементах маёй п’есы. Яны зрабілі не містэрыю, якой з’яўляецца мая п’еса, зрабілі харошы публіцыстычны спектакль з харошымі ролямі, сыгранымі добра, даволі па ансамблю ў іх усё атрымалася, і вельмі добра кладзецца на сучасную сітуацыю ў Беларусі.
Акторы спадзяюцца, што спектакль будзе цікавы беларусам, якія апроч Беластока жывуць і ў іншых гарадах Польшы, таму чакаюць запрашэння, каб паказаць гэтую цікавую дзею.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя