Гурт «Разбітае сэрца пацана» прадставіў у Беластоку свой новы альбом пад назвай «Бо кругом свінарнік, а ты прэкрасней усех».

У памяшканне Беластоцкага Музычнага Клуба, каб паслухаць музыкаў, прыйшло больш за паўсотню слухачоў. Яны і падзяліліся сваімі ўражаннямі з выступу ўлюбёных музыкаў:
– Больш за ўсё спадабалася мне песня «Не налівай».
– Я вельмі люблю гэты гурт. І заўсёды прыходжу, калі яны ёсць у Беластоку. І заўсёды гэта цудоўны настрой, выдатная музыка, выдатнае выкананне, прафесіяналізм і хуліганская нотка, гэта мне падабаецца, што не хапае ў штодзённасці. Усе вясёлыя і абсалютнага задаволеныя.
– Файныя песні, драйвовая музыка, пад якую можна патанчыць, ды і проста прыемныя людзі.
Па словах музыкі Дзяніса Тарасенкі, іх вельмі прыязна сустрэлі ў Беластоку:
– Людзі ў Беластоку сустракаюць нас заўсёды горача, заўсёды з шалёнымі танцымі, цудоўнымі эмоцыямі, заўсёды гэта свята. Цудоўна.
РР: Які наступны горад пасля Беластоку? Куды едзеце?
– У Познань.
РР: І потым тур па ўсёй Польшчы?
– Потым Кракаў, Уроцлаў.
Падчас канцэрту можна было таксама набыць новы мерч гурта, а скончыцца вялікі тур-прэзентацыя новага альбома гурта «РСП» у траўні ў Варшаве.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя