Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі і Беластоцкі асяродак культуры запрашаюць на 13-ы фестываль «Усход культуры/Іншае вымярэнне». Сёлета фестываль пройдзе з 10 па 13 ліпеня.

«Усход культуры» — гэта серыя фестываляў, якія праводзяцца ў Жэшуве, Любліне і Беластоку, мэтай якіх з’яўляецца культурнае супрацоўніцтва гарадоў Усходняй Польшчы з краінамі Усходняга партнёрства. У Беластоку арганізатары запланавалі больш за 30 падзей: канцэрты, спектаклі, выставы, кінапаказы, майстар-класы і лекцыі.
Прагучаць і беларускія акцэнты. Так, у праграме – інавацыйная гукавая і візуальная інсталяцыя, якая аб’ядноўвае галасы жанчын з Польшчы, Беларусі і Украіны — «Галасы Усходу». На плошчы Касцюшкі выступяць Sw@da x Niczos, дуэт, які ўзбагачае клубныя аранжыроўкі элементамі традыцыйнага спеву і рэпу на падляшскай гаворцы і беларускай мове.
Беларускае Радыё Рацыя






