BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беласток: старыя і новыя песні ад Памідорава

Вядомы беларускі музыка Аляксандр Памідораў выступіў 15 студзеня на сцэне Беластоцкага музычнага клуба.

Па словах прысутных, амаль тры гадзіны спеваў ад Аляксандра Памідорава праляцелі «імгненна», бо ён выканаў не толькі свае старыя песні розных гадоў, але і нізку новых песень, напісаных у 2024-м годзе.

Кажуць наведнікі канцэрта:

-Усё крута, спадабалася! Але мала.

-Мне вельмі спадабалася. Проста, душэўна.

РР: Кажуць, што мала?

-Хацелася крыху болей. Але гэта, як заўжды, любое мерапрыемства трэба, каб скончылася, крыху “недаеўшы”. Лепей ўспамінаць будзеш.

Сам музыка Аляксандр Памідораў лічыць беластоцкую публіку вельмі патрабавальнай:

-Гэта вялікая адказнасць – выступаць у Беластоку. Бо нават, калі прыходзяць людзі, якіх ты ведаеш, яны нечага ад цябе ўсё ж такі чакаюць. І гэта вельмі чуллівая і патрабавальная публіка. Вельмі ўдзячны. Ёсць магчымасць паказаць ўсе апошнія новыя песні. Можа быць, я не вельмі вясёлы. Але прыманне проста на вышэйшым узроўні. Гэта проста сустрэча, пытанні, размова. Я вельмі-вельмі гэта люблю.

Наступнай кропкай, дзе выступіць у Польшы Аляксандр Памідораў, будзе Ольштын, дзе 17 студзеня адбудзецца «Флэтнік з Памідоравым» ў грыль-бары Tabasco.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя