У Беластоцкім музычным клубе выступіў гурт з Сейнаў No Logo, на які завіталі, акрамя мясцовых палякаў, шмат беларусаў з Беластоку.

Пра канцэрт распавядаюць яго слухачы:
– Падабаецца музыка, падабаюцца песні, тэксты, энергія такая, усё падабаецца. У 2018 годзе быў на іх канцэрце, у гэтым годзе зноў трапіў на іх і гэта класна, тая ж самая энергетіка, той самы кайф.
– Напэўна, гэта вельмі дынамічны канцэрт: ад спакойных песень да вельмі дынамічных.
На думку Антона Сіроціна, кіраўніка Беластоцкага музычнага клубу, гурт No Logo – адзін з самых цікавых гуртоў:
– Мы калісьці ігралі разам з хлопцамі яшчэ ў 2017 годзе, гралі тут у падвале, толькі тады ён быў пад дахам, на паддашшы. Мне тады яны яшчэ вельмі запомніліся і спадабаліся. А потым у іх выйшаў вельмі класны альбом, з такімі даволі прафесійнымі кліпамі, і я пра іх згадаў і паглядзеў тут. О, такія ж класныя хлопцы з Сейнаў, тут недалёка, гэта ж побач з Сувалкамі.
На канцэрце музыкі выканалі некалькі дзесяткаў песень, а акрамя музыкі наведнікі маглі набыць мерч ад двух мясцовых дыстрыбуцый: «Модная Цішотка» і «Падпольшчыкі».
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:



Беларускае Радыё Рацыя






