
Беласток выдаў гарадскі каляндар на 2025 год. Гэтым разам героямі календара сталіся WidziMisi Лукаша Леанюка. Таксама каляндар уключае народныя, каталіцкія, праваслаўныя, мусульманскія і яўрэйскія святы. Кажа аўтар праекта WidziMisi Лукаш Леанюк:
— Друк календара падрыхтавалі чыноўнікі горада Беластока з віцэ-прэзідэнтам горада Рафалам Рудніцкім. Каляндар такі міжканфесійны. Вельмі цешуся, што мая думка ідзе далей, развіваецца. Чыноўнікі, урад Беластока зацікаўленыя развіваць гэтую тэму, бо яна вельмі прамацыйная. Кітайцы маюць год цмока, то мы, беластачане, будзем мець год мядзведзяў ў Беластоку.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Каляндар выдадзены накладам 1000 асобнікаў у насценным выглядзе і 1000 асобнікаў у т.зв. Трайніковым. На жаль, каляндар не будзе прадавацца. Але ўлады горада паабяцалі, што каляндар атрымаюць беластачане за перамогі ў гарадскіх конкурсах.
Беларускае Радыё Рацыя






