На гэтым тыдні адбылася імпрэза, падчас якой тэлеканал Белсат зняў сваё навагодняе шоў, але патрапіць на падзею па рэгістрацыі маглі ўсе жадаючыя. У івенце прынялі ўдзел Volski, Аляксандр Памідароў, гурт Kriwi, Аляксандр Ждановіч (Маляваныч), Сяргей Пукст і іншыя беларускія вядомыя артысты. Пра сёлетнюю канцэпцыю шоў распавёў яго прадзюсар Яўген Шапчыц.
— У гэтым годзе мы вырашылі адштурхнуцца ад таго, што беларусам не хапае цяпла, чагосьці мілага і добрага. Таму вырашылі абысціся без бягучай павесткі і вострых сацыяльных тэм. Таму будзе шмат старых, добрых хітоў ад усімі любімых гуртоў: Volski, J:Морс, Krywi, Памідораў. Атмасфера будзе максімальна цёплая і душэўная. Але таксама з’явілася цікавая драматургічная лінія падчас працы, у духу Чарльза Дыкенса.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Здымкі адбываліся ў клубе Scena Chmielna.
Беларускае Радыё Рацыя