BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бельскаму фестывалю “Спасаўскія запусты” – зо гадоў

Юбілейнае беларускае свята традыцыйна доўжылася некалькі дзён і завяршылася вялікім канцэртам, у якім узялі ўдзел усе бельскія калектывы і шматлікія госці.

Па традыцыі канцэрт “Спасаўскіх запустаў” адкрыўся беларускім абрадам у выкананні ансамбля “Васілёчкі” з аўтэнтычнымі песнямі Бельскай зямлі. Многа іх сабраў Сяргей Лукашук, які таксама днямі святкаваў свой юбілей – 80 годдзе. Ён жа прыгадаў, як калісьці з сябрамі прыдумаў фестываль “Спасаўскія запусты”:

Помню як калісьці мы з БГКТ прыдумалі зрабіць імпрэзу для жыхароў горада. Але як яе назваць? Тут з’явіўся Юрка Асеннік, бяльшчанін, які зараз жыве ў Беластоку, прыйшоў з вялікім календаром. І кажа: «Спасаўскія запусты». І яшчэ прапанаваў нейкія варыянты. І мы выбралі. І так ужо 30-ы год «Спасаўскія запусты» тутай святкуем. Думаем, што надалей Дом культуры будзе працягваць гэтую справу і «Спасаўскія запусты» не загінуць. Пра гэта сведчыць хаця б такое – колькі народу на канцэрты прыходзіць.

“Спасаўскія запусты” – не адзіны сёлетні творчы юбілей, які святкуюць у Бельску. На 60-годдзе сваёй творчай дзейнасці бельскія “Васілёчкі” гасцінна запрашаюць ў Бельскі дом культуры 12 кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя