BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бельскі ліцэй ў Бельску-Падляшскім адсвяткаваў 80-годдзе

У Бельскім ліцэі прайшлі ўрачыстасці, прымеркаваныя да 80-годдзя існавання школы. У час мерапрыемства можна было паглядзець артыстычную праграму, падрыхтаваную настаўнікамі і вучнямі. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, святары і выпускнікі ліцэя.

Як адзначыў Алексей Карпюк, шматгадовы дырэктар школы, усе доўга працавалі на добрую рэпутацыю беларускага ліцэя:

Можна сказаць, што гэта цэнтр майго жыцця, калі я працаваў гэтыя 22 гады дырэктарам ліцэя. Мусіў падрыхтоўваць студэнтаў, а гэта патрэбуе высокага ўзроўню навучання. Пра нас пачалі пісаць. Каб вы пабачылі нашую хроніку. Там столькі пра нашу школу. На працягу 1981 -1982 ёсць 22 выразаныя матэрыялы з розных газет. І яны пісалі пра нашыя дасягненні.

Алексей Карпюк быў дырэктарам з 1971 па 1991 год.

IX З’езд выпускнікоў Агульнаадукацыйнаго ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім завершыўся традыцыйным балем.

***

З гэтай нагоды Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім арганізаваў ІХ з’езд выпускнікоў. Былыя вучні пляцоўкі супольна паглядзелі спектакль прысвечаны Яраславу Кастыцэвічу, а таксама мастацкую выстаўку адной з выпускніц школы. Мерапрыемства даказвае, як важным месцам у жыцці чалавека з’яўляецца школа, кажа шматгадовы настаўнік гісторыі ў Беларускім ліцэі, Уладзімір Вавульскі.

На наш з’езд прыехала больш за 200 чалавек, што паказвае, што гэтая форма інтэграцыі вельмі важная. Я вельмі рады, што ў нас было столькі гасцей, што было відаць на калідорах, было відаць ў Бельскім доме культуры, на спектаклі, дзе нашы маладыя вучні прадстаўлялі постаць Яраслава Кастыцэвіча, нашага вельмі важнага дырэктара.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Выпускнікі сустрэнуцца таксама на Святой літургіі ў царкве і касцёле. ўрачыстасці адбудуцца сёння ў 12:00 гадзін.

Беларускае Радыё Рацыя