BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Белы баль” у Вільні

“Белы баль” 3 снежня адбьўся ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні. Ён быў арганізаваны цэнтрам пры падтрымцы беларускага клуба сацыяльных і еўрапейскіх танцаў “Валошка”. Дрэс-кодам для ўдзельнікаў было белае адзенне.

На імпрэзу ў Цэнтр беларускай культуры завітала больш за 40 чалавек, заля ледзь змяшчала ўсіх прысутных. Сярод іх былі і госці з Індыі.

Як кажа кіраўніца клуба “Валошка” Эла Мацвіенка, яна нават не чакала такой масавасці:

– Беларусы, шчыра кажучы, вельмі часта бываюць цяжкімі на пад’ём, а тут сабралася сапраўды шмат людзей, якім захацелася душэўна і добра правесці выходны дзень. Вельмі радуе гэта. Ну, і памяшканне не трашчыць па швах, добра так змяшчаемся, бо мы баяліся. Вельмі так файна

Некаторыя беларусы Вільні прыйшлі на баль нават з маленькімі дзеткамі, каб з маленства далучыць іх да беларускай культуры.

–  У  першую чаргу я прыйшла сюды з двума дзецьмі для таго, каб яны не згубілі сваю ідэнтычнасць. Удзельнічаем першы раз. Цікава, але крыху не хапае антуражу – каб гэта было ці ў вясковай хаце, ці ў якім-небудзь палацы ў Нясвіжы ці нават дзе-небудзь у Ружанах сярод гэтых разбурэнняў, пару вогнішчаў навокал – і гэта было б вельмі цудоўна!  А так тыя, хто гэта арганізаваў, вельмі стараюцца і атрымліваецца вельмі добра.

Удзельнікі “Белага балю” не толькі танчылі еўрапейскія і беларускія танцы, але і гулялі ў гульні. А падчас перапынкаў танцоры знаёміліся, фатаграфаваліся і частаваліся белымі прысмакамі з гарбатай і кавай.

YouTube player

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя