У беластоцкім хабе «Новая Зямля» прайшла прэзентацыя кнігі Ганны Комар «Калі я выйду на волю». Кніга дакументальнай прозы «Калі я выйду на волю» апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні па палітычных матывах у 2020 годзе.

Кажа Ганна Комар:
– Кніга называецца «Калі я выйду на волю». Яна ўмоўна пра дзевяць сутак, якія я правяла ў зняволенні ў верасні 2020 года. Але насамрэч не толькі пра мае суткі, там ёсць галасы іншых людзей, якія альбо не былі затрыманыя, альбо былі затрыманыя і нейкі час правялі ў зняволенні, і нашых блізкіх, якія клапаціліся, падтрымлівалі, шукалі нас, чакалі, сустракалі. То бок гэтая кніга не толькі пра мае дзевяць сутак, але таксама пра досвед дзясяткаў тысяч людзей, якія падобнае перажылі.
Набыць кнігу Ганны Комар «Калі я выйду на волю» можна непасрэдна ў беластоцкім хабе «Новая Зямля». Адпаведная прэзентацыя выдання пройдзе ў Вільні 16-га сакавіка.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя






