BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бенефіс Міры Лукшы ў Беластоку

У Беластоцкай Кавярні „FAMA“ прайшла сустрэча з паэткай і журналісткай Мірай Лукшай. Творчы вечар „Мая душа гаворыць з вашай“, быў прысвечаны 50-годдзю творчай дзейнасці беларускай пісьменніцы. На сцэне прагучалі не толькі віншаванні і цёплыя словы ў бок аўтаркі, але таксама песні і літаратурныя творы, якія паўсталі ў гонар літаратаркі.

Не заглыбляюся ў тыя тэксты, чытаў частку. Я не знаўца вялікай паэзіі ці прозы, прынамсі такой прозы, якую стварае мая мама. З таго, што чытаў, то вядома, гэта збольшага нутраныя думкі маёй мамы, а мая мама заўжды штось гаворыць, заўжды дзеліцца тымі думкамі, што для мяне часамі занадта. Здаецца, гэта адбілася на графічны аспект гэтага бенефісу.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Бенефіс Міры Лукшы прайшоў у Беластоцкай кавярні „FAMA“. Арганізатарам мерапрыемства быў Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. Мастацкім бокам мерапрыемства заняўся Радэк Маціевіч. Сустрэча прайшла ў рамках літаратурнага семінара “Бязмежжа”, якое праходзіць на Падляшшы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя