BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Берасцейскія аўтары з новымі творамі ў альманаху “Жырандоля”

Выйшаў з друку чарговы — сямнаццаты — нумар альманаха літаратараў Берасцейшчыны  “Жырандоля” (2025), паведамляе bellit.info. Нумар прысвечаны 80-годдзю Перамогі над фашысцка-нямецкімі захопнікамі і знаёміць як з тэкстамі аўтараў-франтавікоў, так і з новымі публікацыямі берасцейскіх творцаў.

Рубрыка “Паэзія” прадстаўлена вершамі Мікалая АляксандраваАляксея БелагаУладзіміра ГлазаваВольгі ГрыдзюшкаВасіля ДэбішаГенадзя МішчукаНаталлі НесцярукАляксандра Рызо і Васіля Ярмашука.

У “Прозе” змешчаны тэксты Міколы ІльючыкаІрыны КурапавайПаўла ЛяхновічаГенадзя МішчукаІгара СідарукаМіколы СянкевічаІвана ТрысценяЛюдмілы Хмялеўскай.

У рубрыцы “Памяць” — творы і згадкі пра Яніну ГрыгаровічСцяпана КрываляІвана ЛагвіновічаАляксея Ганчука.

Не пакінуць абыякавымі чытачоў і раздзелы “Рэха Пеамогі”, “Юбіляры”, “Для дзетак-малалетак”, “Усміхнемся”, “Краязнаўства”, і “Нашы новыя выданні”.