BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Без братоў Луцкевічаў ніякага свята 25 сакавіка не было б”

“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!” – вандроўку пад такой назвай на радзіму заснавальніка найноўшай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча арганізуе з Вільні вядомая беларуская экскурсаводка Валерыя Чарнаморцава.

Валерыя Чарнаморцава
Валерыя Чарнаморцава

Яна адбудзецца якраз у дзень народзінаў вядомага беларускага паэта – 21 сакавіка, сёлета гэта будзе субота.

Паводле Валерыі Чарнаморцавай, у падобную вандроўку па ўшанаванні памяці Багушэвіча яны ездзілі яшчэ з Беларусі, і зараз яна працягвае гэта рабіць:

– Штогод з Вільні, а я тут чацёрты год, я ладжу гэтую вандроўку. Вельмі цікавы мой аўтарскі маршрут, у ім не толькі месцы, дзе ён нарадзіўся, фальварак Свіраны. На жаль, ад яго ужо нічога не засталося. Ёсць шыльда, размешчаная віленскімі беларусамі беларускай лацінкай, як ён і пісаў.

Да Дня Волі Валерыя Чарнаморцава таксама падрыхтавала экскурсію, яна запланаваная на 28 сакавіка і будзе прысвечаная братам Луцкевічам:

– Без братоў Луцкевічаў ніякага свята 25 сакавіка не было б. Я акурат пра гэта і распавядаю, чаму не было б і чаму менавіта браты Луцкевічы, у першую чаргу Іван Луцкевіч, – гэта бацькі беларускай незалежнасці, можна сказаць бацькі беларускай нацыі. І як літоўцы называюць бацькам літоўскай нацыі Ёнаса Басанавічуса, то для нас гэта браты Луцкевічы.

На вандроўку, прысвечаную беларускаму паэту Францішку Багушэвічу і адраджэнцам незалежнасці братам Луцкевічам можна запісацца праз Тэлеграм-канал “Віленскія вандроўкі, імпрэзы і квэсты” ці праз асабістыя сеткі Валерыі Чарнаморцавай.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя