BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Без рэтушы” з  “Маляванычам”

“Без рэтушы” з  Аляксандрам Ждановічам – у Вільні прайшоў закрыты перадпрэм’ерны паказ новых фільмаў праекта. Імпрэза адбылася 18 лістапада ў прасторы “Разам” у рамках сайд-івэнту канфэрэнцыі BIM.

У новым фармаце трэцяга сезону праекта “Без рэтушы”, які Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) завяршыў сумесна з камандай Malanka Media, расказваецца пра беларусаў, якія жывуць у розных краінах свету і захоўваюць сувязь са сваёй радзімай.

Кажа Аляксандр Ждановіч:

– Такая серыя  дакументальных фільмаў, дзе вядоўца-герой, то бок “Маляваныч”, якога шмат беларусаў ведае, вандруе па розных краінах, сустракаецца там з беларусамі, якія там жывуць, а яны паўсюль жывуць, аказваецца. І   іх вачыма мы раскрываем краіну, дзе яны жывуць і бачыць іх жыццёвую канкрэтную гісторыю, іх нейкі досвед.

Прэм’ера была пра беларусаў Швецыі, “Маляваныч” праехаў яе і быў на прэзентацыі разам з лялькай – Пэпі Доўгая Панчоха. Ён расказвае, як з’явіўся гэты персанаж:

– Яна з’явілася  выпадкова. У мяне было некалькі вольных гадзінаў, і я пайшоў па Стакгольму, і проста ногі мяне правялі ў нейкі магазін старых рэчаў. І я гляджу там з нейкай скрынкі глядзіць на мяне гэтая дзяўчынка з ружовымі касічкамі, якую я люблю. І ўсё – я сказаў, што гэта мая лялька, адмыў яе ўжо ў Варшаве. А там па Швецыі яна вандравала

Закрытая прэм’ера праекта “Без рэтушы” адбылася ў Вільні, а астатнія гледачы змогуць убачыць прэм’еру 23 лістапада ў 19.00 па менскім часе на YouTube-канале Malanka Action і стрымінгавай платформе Belarus Tomorrow.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя