BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бібліятэка і музей імя Скарыны ў Лондане: артэфакты і рэдкія выданні

Унікальным цэнтрам захавання гісторыка-культурнай спадчыны, дзе сабраныя рэдкія калекцыі старадрукаў, манет і архіўных матэрыялаў беларускай эміграцыі, працягвае заставацца Беларускі музей і бібліятэка імя Францішка Францішка Скарыны ў Лондане.

Фота: Aleksandrs Čaičics

Установа вядзе сваю дзейнасць як важная навуковая пляцоўка, дзе ладзяцца выставы і даследчыя сустрэчы для папулярызацыі беларускай гісторыі сярод еўрапейскай супольнасці, – пра дзейнасць і гісторыю стварэння самога музея падрабязней распавёў сябра Рады Апекуноў Павал Батлейшчык:

-Гэта ўсё пачалося збірацца яшчэ Чэславам Сіповічам і святарамі, якія з ім прыехалі – Львом Гарошкам і Аляксандрам Надсанам. Разам з кнігамі збіраліся экспанаты. Некаторыя купляліся, але шмат данацілася беларусамі. Большасць мапаў, якія мае нашая калекцыя, гэта прыйшло ад аднаго чалавека з дыяспары Віктара Астроўскага, які ўсё жыццё збіраў гэтыя старажытныя мапы.  Ён пісаў манаграфіі пра іх. І пасля смерці ўся калекцыя была перададзена ў Скарынаўку. Такім чынам збіраліся і іншага кшталту матэрыялы. Ёсць розныя вырабы з дрэва, саломкі, тэкстылю, прадметы сялянскага побыту Беларусі.

Наведванне Беларускага музея ў Лондане дазваляе ўбачыць на свае вочы ўнікальныя артэфакты і рэдкія выданні, якія з’яўляюцца фундаментам нашай нацыянальнай ідэнтычнасці. Экспазіцыя прапануе паглыбленне ў гісторыю беларускай эміграцыі і дае рэдкую магчымасць адчуць маштаб культурнага ўнёску Беларусі ў сусветную спадчыну.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя