BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бібліятэка імя Францішка Скарыны ў Лондане стварае лічбавы каталог

“Скарынаўка”, або Бібліятэка імя Францішка Скарыны ў Лондане, стварае свой лічбавы каталог.

Над чым дакладна  працуюць валанцёры ў Лондане, распавядае сябра Рады Апекуноў Бібліятэкі і Музея Скарыны Павал Шаўцоў:

-Апошнія гадоў 10 мы былі занятыя фізічным захаваннем калекцыі. Бо дом патрабаваў шмат рамонту, патрабаваліся новыя памяшканні, таксама абсталяванне для захоўвання калекцыі. І спачатку мы высілкі на гэта ўсё клалі, каб фізічны стан быў добры. Бо бібліятэка была адкрытая ў 70-я гады і вось ужо трэба было рабіць вялікі рамонт, пераносіць нашыя кнігі, скарбы  з аднаго пакоя ў другі, рамантаваць.

Па словах Паўла, да працы далучылася вялікая колькасць валанцёраў, бо яе аб’ёмы вельмі вялікія і рознабаковыя:

-Цяпер мы звярнуліся да каталагізацыі і апісання. Мы пачалі каталагізацыю нашых кнігаў, і гэты працэс пачаўся яшчэ ў 2019 годзе. Ужо 17 тысяч кнігаў каталагізаваныя. Гэта значная частка нашай калекцыі. У нас ёсць калекцыя музыкі. Галіна Казіміроўская ў нас ужо была тры разы і займалася апісаннем нашай музычнай калекцыі. Мы знайшлі старыя бабіны, на якіх ёсць канцэрты кампазітара Куліковіча.

Працай над тым, каб перанесці ў лічбавы фармат гэтыя вялікія зборы, займаюцца не толькі валанцёры ў Лондане, але і даследчыкі па ўсім свеце.

Беларускае Радыё Рацыя