У Нараўчанскай гміне на аграсядзібе «Бора-Здруй» адбыўся традыцыйны літаратурны семінар «Бязмежжа». У ім узялі ўдзел вядомыя беларускія пісьменнікі, як уласна з Беласточчыны, так і з Беларусі, якія зараз знаходзяцца ў эміграцыі.

Сваімі ўражаннямі ад семінару падзяліўся славуты паэт Уладзімір Някляеў:
– Зараз не так і мала ўсялякіх літаратурных сустрэч, вечарын, імпрэз, але для мяне ад самага пачатку менавіта «Бязмежжа» самае цёплае, самае сардэчнае месца, дзе я люблю бываць і дзе я магу любавацца тымі людзьмі, якіх люблю. Гэта лепшыя людзі нашай літаратуры не толькі на Падляшшы, але і на ўсім беларускім абшары.

Старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай адзначыла, што «Бязмежжа» ўзбагачае новымі сэнсамі і ідэямі:
– Сустрэцца з кімсьці, каго ўжо ведаеш, і пазнаёміцца з кімсьці новым, і гэта ўзбагачае, вось гэтае напэўна слова, якое я хацела як асноўны вынік «Бязмежжа» назваць, — гэта ўзбагачэнне нас усіх сэнсамі, ідэямі, інспірацыямі, і, канешне, нейкай супольнай справай, якую мы ўсе робім.
Акрамя літаратурных чытанняў, прэзентацый кніг, знаёмстваў з культурніцкімі праектамі і выдавецтвамі, удзельнікі семінару наведалі магілу беларускага паэта з Нараўчанскай гміны Уладзіміра Гайдука. А падчас самога семінару літаратуразнаўца Галіна Тварановіч расказала пра гэтага самабытнага селяніна, які да апошніх дзён свайго жыцця не расставаўся з паэтычным словам.
Цалкам матэрыял:


























Беларускае Радыё Рацыя






