На пляцоўцы Беластоцкага музычнага клубу гурт Biaznazvy прадставіў новы альбом «20+», а таксама спелі сван найлепшыя хіты.

Пра прэзентацыю кажуць гледачы канцэрта:
– Мяне асабіста цікавіць гурт-бэнд тым, што яны з Беразы – людзі з Палесся, бо я таксама з Палесся. Мне падабаецца іх музыка і тое, як яны яе выконваюць. Жывая музыка – гэта сапраўды заўсёды на вышэйшым узроўні. Сапраўды выдатна. Крыху нечакана. Пачатак быў крыху няясны, але гэты гурт, як мне вядома, з даўніх часоў, бо нашы землякі – Беразоўцы.
Алесь Лютыч, вакаліст гурта B:N падзяліўся сваімі ўражаннямі з канцэрта:
– Мне вельмі спадабаўся концерт – энергія была неверагодная, людзей было небагата, але ўсе яны былі ў поўным адрыве. Бо яны адрываліся, як быццам гэта апошні раз, і аддавалі нам сваю шалёную энергію. І мы таксама выклаліся на 150%. Далей мы едзем у Познань у наступную суботу. Мы таксама будзем выконваць рок-н-рол.
Цалкам матэрыял:
У 2025-м годзе гурт наведае з канцэртам амаль дзесятак гарадоў Польшы, а таксама завітае ў літоўскую сталіцу.
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя





