BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Бо кругом свінарнік, а ты прэкрасней усех»

Беларускі гурт “Разбітае Сэрца Пацана” прэзентуе ў Варшаве новы альбом «Бо кругом свінарнік, а ты прэкрасней усех». Імпрэза пройдзе 9 траўня на пляцоўцы Odessa Club.

Распавядае ўдзельнік калектыву Павел Гарадніцкі:

– Гэта будзе не проста канцэрт, гэта будзе канцэрт-прэзентацыя нашага новага альбома, які называецца «Бо кругом свінарнік, а ты прэкрасней усех». Вядома, мы будзем граць песні з гэтага альбома, будзем іх перамяжаць з песнямі са старых праграм. Карацей, будзем міксаваць. Я спадзяюся, што ўсім спадабаецца, мы вельмі чакаем гэтага канцэрту, рыхтуемся. Ужо адпрасавалі нашы кашулі, у поўнай баявой гатовасці.

На наступны дзень, 10 траўня, канцэрт гурта “РСП” пройдзе ў Вільні.  

Беларускае Радыё Рацыя