Летась Беларуская Рада культуры падтрымала 309 чалавек. Дапамога аказвалася шляхам кансультацыі, фінансавай падтрымкі, садзейнічання пры атрыманні візы ці дазволу на жыхарства, гаворыцца ў гадавой справаздачы Рады. Пачалі працаваць «офіс, гасцёўня», а таксама сайт рэсурснага цэнтру, праз які дзеячы культуры могуць падаваць заяўкі на конкурс праектаў ArtPower Belarus ці скіроўваць запыты на персанальную візавую, фінансавую, кансультацыйную падтрымку.
У Беларусі на падставе рашэння Міністэрства ўнутраных спраў Беларуская Рада Культуры прызнаная «экстрэмісцкім фарміраваннем». Усе старонкі і суполкі ў сацсетках, матэрыялы ды ініцыятывы арганізацыі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Па стане на снежань у Беларусі налічвалася 148 палітвязняў – дзеячаў культуры.