26 ліпеня беларускі рэгі-гурт Botanic project выступіць у Варшаве ў клубе Scena Chmielna.

Кампанію музыкам складзе рэпер Murovei.
“Гэта імпрэза, вартая ўвагі”, – распавёў удзельнік Botanic project Клім:
– Канцэрт мае быць вельмі прышпільным, бо акрамя асобных сэтаў Антона Мураўя і Botanic project мы зрабілі сумесны сэт live з Мураўём. Гэта будзе вельмі цікава, будзе прэм’ера песні на беларускай мове Мураўя. Легенды беларускага хіп-хопу і беларускага рэгі разам на адной сцэне.
“Мы плануем, што нашая супраца з Murovei працягнецца і пасля гэтага канцэрту”, – дадаў Клім.
Беларускае Радыё Рацыя






