
У Беластоку 16-га лістапада адбыўся канцэрт беларускага гурта Botanic Project і польскага Kundle.
На канцэрт, які адбываўся на пляцоўцы Беластоцкага музычнага клуба, завітала больш сотні жыхароў Беластоку. “Батанікі” выканалі лепшыя песні за 18 год сваёй творчасці, а Kundle – песні з новага альбому.
Вакалісты Botanic Project & Kundle падзяліліся сваімі ўражаннямі ад выступу ў Беластоку:
– Усё спадабалася, усё крута, усё клас. Польскі гурт супер. Мы зайгралі з бубначом гэтага гурта ўпершыню, усё было добра. Як я люблю, чыстая імправізацыя, жыццё.

– Мы ўпершыню ў беларускім клубе, які маеце ад верасня. Цудоўнае месца, вельмі шмат людзей прыходзіць. Мы нядаўна гралі ў Гайнаўцы, вельмі шмат людзей ходзіць на канцэрты. Файна, што мы загралі разам. Дзякуй вам вялікі за запрашэнне. Жыве Беларусь! Хай жыве Польшча!
Наступны канцэрт беларусаў з Botanic Project адбудзецца ўжо на наступным тыдні ў Познані, а Kundle выступяць 23 лістапада на вялікім фэсце ў Ольштыне.






Беларускае Радыё Рацыя






