BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Botanic project” прэзентаваў альбом “Флешбэк”

Беларускі рэгі-гурт “Botanic project” прэзентаваў альбом “Флешбэк”. “Назва рэлізу спасылае да псіхалагічнай з’явы, пры якой у чалавека ўзнікаюць раптоўныя, звычайна моцныя, паўторныя перажыванні мінулага досведу або яго элементаў. Мы жадаем нашым слухам глыбокага апускання і прыемных флэшбэкаў”, – кажуць музыкі.

Пра альбом распавядае ўдзельнік калектыву Клім Малажавы:

-Кожны наш альбом нясе пэўны сэнс. Гэты альбом самы дарослы, самы прадуманы, самы прафесійны, я лічу.

Праслухаць альбом ужо можна на музычных пляцоўках: http://bnd.lc/Xk5c3. Канцэртная ж прэзентацыя лонгплэю адбудзецца 24 траўня ў Варшаве ў клубе Beer Station Praga.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя