BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Бронзавы Гедымін» пабачыў свет

«Бронзавы Гедымін» – пасмяротная кніга лідскага паэта Алеся Мацулевіча.

Летась, напачатку снежня, раптоўна памёр у Лідзе паэт і журналіст Алесь Мацулевіч. Яму было толькі 42 гады. Ён не паспеў патрымаць у руках свой трэці паэтычны зборнік «Бронзавы Гедымін», які толькі што пабачыў свет у Лідзе.

Першы раздзел кнігі – свайго роду вершаваны летапіс (канешне, далёка не поўны) падзей 1941-1945 гадоў на Лідчыне. Тут адлюстраваны і акупацыя немцамі Лідскага краю, і масавае знішчэнне акупантамі мірнага насельніцтва, і падпольны і партызанскі рух, і доўгачаканае вызваленне Ліды, і некаторыя больш познія падзеі. Гэты раздзел – аўтарская даніна памяці падзеям і героям мінулай вайны.

У другі раздзел зборніка «У мірным жыцці» увайшлі вершы пра сучаснае жыццё Ліды. Асобна змешчана некалькі вершаў для дзяцей, у тым ліку «Беларуская азбука» – аўтарскі вопыт стварэння вершаванай азбукі для дзяцей і іншыя творы.

У зборніку аўтар шырока выкарыстоўвае і жанр прыпеўкі, якія чытач знойдзе і ў першым, і ў другім раздзелах, і сярод вершаў для дзяцей.

Беларускае Радыё Рацыя