У Беларускай прасторы «Робім разам» Варшавы праходзіць конкурс дзіцячага малюнка «Будучыня вачыма дзяцей». На выставе экспануецца 111 дзіцячых малюнкаў, прадстаўленых як асабіста, так і студыяй малявання і беларускай школай «Я дома». У выставе прынялі ўдзел дзеці ад 3 да 17 гадоў.

Гаворыць кансультант па выставе Таццяна Кавалевіч:
– Ідэя выставы нарадзілася пасля таго, як тут праводзілася выстава плакатаў пра вайну. І яна прывяла мяне да такога прыгнечанага стану, і мне паказалася, што дарослыя, напэўна, развучыліся мараць, таму што мы тыражуем і маштабуем усе гэтыя жахі вайны і г.д., забыўшыся на прыгожае і вечнае. То бок ніхто не кажа пра тое, якой мы хочам бачыць Беларусь, якой мы хочам бачыць планету Зямля, дзе мы хочам жыць. Мы забыліся на тое, што марылі раней пра шчаслівыя сем’і.
Выстава будзе доўжыцца да 28 лістапада. Да суботы працягваецца галасаванне. Арганізатары запрашаюць беларусаў наведаць выставу, выбраць малюнак і прагаласаваць.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:











Беларускае Радыё Рацыя






