У Варшаве адкрыўся фестываль беларускага кіно BULBAMOVIE. Ён будзе ладзіцца да 24 лістапада ўключна.
У першы вечар гасцей чакала ўрачыстая цырымонія, дакументальная карціна Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзяка “Радзіма”, дыскусія і канцэрт Ягора Забелава.

Распавядае кіраўнік Беларускай Рады Культуры Сяргей Будкін:
– Я прыйшоў пацвердзіцца ў думцы, што беларускае кіно жыве, што яно ёсць. Пра яго шмат хто чуў, але мала хто бачыў. І гэта добрая магчымасць паглядзець навінкі ці адносна навінкі беларускіх рэжысёраў на вялікім экране. Мне падаецца, што гэта ўжо важная падзея, таму што не так шмат такіх магчымасцяў. Кіно здымаецца збольшага альбо для фестываляў, альбо проста ў шуфляду як нейкія творчыя эксперыменты. Таму BULBAMOVIE – гэта такая неад’емная частка ўсёй беларускай інфраструктуры.
На адкрыццё BULBAMOVIE сабралася поўная зала кінатэатра Iluzjon. Сярод гасцей былі як культурныя, так і палітычныя дзеячы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:





Беларускае Радыё Рацыя






