BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

BY teatr ладзіць набор на акторскі курс

Беларуская ініцыятыва ў Варшаве BY teatr ладзіць набор на акторскі курс. Заняткі ў ім стартуюць ужо заўтра, 8-га красавіка. Пра тое, каму і чаму можа быць карысным гэты праект, Госць Рацыі – кіраўнік курсу, артыст і рэжысёр Максім Шышко – распавёў нашай журналістцы Марыне Савіцкай.

РР: Вы набіраеце курс. Чым ён будзе адметны, на чым менавіта засяродзіцца?

Максім Шышко: Гэта не першая мая педагагічная практыка. Я выкладаў яшчэ ў Акадэміі мастацтваў у Беларусі пад кіраўніцтвам Зоі Валянцінаўны Белахвосцік. Тут працаваў у прыватнай школе ў Варшаве пасля пераезду. Даўно была ўжо ў паветры такая ідэя зрабіць курсы, і гэта такая тэставая версія ўжо студыі, можна сказаць, сваёй. Таму што Фундацыя BY teatr – адная з нашых мэтаў – гэта пашырэнне беларускай культуры і творчасці тэатру. Зараз мы не маем такой магчымасці праз тое, што няма залы сваёй, не маем магчымасці рабіць спектаклі. Таму курсы і выкладанне – гэта таксама адна з частак пашырэння беларускай культуры. Андрэй Новік выкладае на беларускай мове, і я планую на беларускай мове. Гэта ўжо як будзе будавацца камунікацыя паміж студэнтамі, але я магу гаварыць на ўкраінскай, беларускай і расейскай мовах спакойна. Але ўсё ж такі прыярытэт у беларускі бок, каб пашырыць беларускую культуру.

І я б сказаў, што гэта такая стадыя развіцця нашай фундацыі, без якой мы не можам абысціся, яна лагічная. Гэта новая галіна нашай дзейнасці, але гэта трэба таксама рабіць. У перспектыве гэта можа пераўтварыцца ў студыю, з якой мы можам набіраць сабе актораў, мы іх можам выхоўваць. Мы шукаем аднадумцаў.
 
Больш пра дзейнасць ініцыятывы BY teatr можна даведацца ў яе інстаграм-акаўнце: https://www.instagram.com/by.teatr/.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя