BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“BY teatr” пакажа пастаноўку “3@mova”

“BY teatr” – беларускі тэатр, які працуе ў Варшаве, – пакажа пастаноўку “3@mova”. Музычны праект створаны паводле матываў песень і рытуалаў Палесся. Распавядае рэжысёр спектаклю Максім Шышко:

– Стварылі мы яго ў 2022 годзе з калегамі. Гэта адзін з нашых першых праектаў у Варшаве, які нам вельмі падабаецца. Нам вельмі важна было яго стварыць, каб падзяліцца гэтай энергетыкай, гэтым досведам, які мы накапілі за гэтыя гады. Гэты музычны спектакль, ён будзе ўсім зразумелы. Музыку напісаў цудоўны кампазітар Мікіта Залатар. Мы будзем вельмі радыя, калі вы прыйдзеце да нас.

Паказы “BY teatr” адбудуцца ў Торуні (21 траўня) і Варшаве (23 і 24 траўня).

Беларускае Радыё Рацыя