
У студзені ў Беластоку выйдзе кніга з творамі Васіля Быкава ў іх арыгінальным выглядзе, без умяшання савецкай цэнзуры. Чытачы змогуць убачыць аповесці “Мёртвым не баліць” і “Ліквідацыя” — менавіта такую назву мела аповесць, пазней вядомая як “Сотнікаў”, якую змянілі цэнзары.
Гэтае выданне стане другім у гісторыі, дзе творы Быкава будуць надрукаваныя без купюр. Папярэдні раз падобнае выданне з’явілася ў 2014 годзе.
Замовіць новае выданне ўжо можна праз сайт “Камуніката”.
Беларускае Радыё Рацыя