“Мы хацелі б, каб палякі ведалі і разумелі беларускую культуру і гісторыю”. Такое пажаданне агучыў прадстаўнік аб’яднання Бай Прасвет.
“Менавіта таму сваю прадукцыю – шоперы, кнігі, календары – мы прадстаўляем на розных мовах, у тым ліку на англійскай і польскай”, – працягнуў дзеяч.
— Мы накіраваліся на палякаў, каб яны маглі даведацца аб тых жахах, што чыніць дыктатура ўжо на працягу дзесяцігоддзяў. Шмат людзей, што з’ехалі і ўжо не маглі працаваць дзеля Беларусі ў Беларусі, яны знаходзяць сябе ў працы ў працы дзеля Беларусі і беларускіх культуры, гісторыі за мяжой.
Адзін з апошніх твораў, прэзентаваных аб’яднаннем Бай Прасвет, – кніга “Камера 18” пра беларускіх палітвязняў на польскай мове.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя