У пісьменніцы Святланы Курс (Ева Вежнавец), аўтаркі вядомай аповесці «Па што ідзеш, воўча?», знайшлі сур’ёзную хваробу. Але яна хоча перамагчы яе і просіць дапамагчы ёй. Адмысловы збор арганізаваны фондам BYSOL.

Святлане паставілі дыягназ рак яечніка з метастазамі ў брушыну і лімфатычныя вузлы.
«Гэта той самы «ціхі забойца», які доўга хаваецца і праяўляе сябе ўжо на позняй стадыі. Усе астатнія органы ў мяне здаровыя – ныркі, печань, сэрца, лёгкія – і менавіта таму ў дактароў ёсць надзея: шанец на лекаванне, на працяг жыцця. А я так не хачу яго адпускаць…» – прызнаецца пісьменніца.
Святлана кажа, што ёй адной не справіцца, але вельмі спадзяецца на беларусаў, якія з ёй «у прыгодзе і ў карагодзе», і дзякуе ўсім за тое, што знаходзяцца побач з ёю.