BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Быў двойчы рэпрэсаваны: Тодар Лебяда

Да 110-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, драматурга, вязня сталінскіх лагераў Тодара Лебяды (Пятра Шырокава, 1914-1970).

6 студзеня 2014 года спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння двойчы рэпрэсаванага беларускага паэта, драматурга, празаіка Тодара Лебяды. Таго самага Тодара Лебяды, які ўпершыню ў беларускай літаратуры смела і адкрыта паказаў жахі сталінскага тэрору, знішчэнне беларускай нацыі. Імя літаратара ў 1940-1980-х гадах было забыта і выкраслена з гісторыі беларускай літаратуры. Але час вяртае таленты з небыцця. Вяртаецца паціху і творчасць Тодара Лебяды. Гэта ён пісаў такія радкі:

Ой, пралягла

Чыгунка за Байкалам

Паміж узгор'яў

Роўна, бы абрус!

Цяпер на ёй

Амаль пад кожнай шпалай

Ляжыць замучаны

У выгнанні беларус…

На працягу амаль 80 гадоў не выдаваліся творы Тодара Лебяды. Маленькі зборнічак ягоных вершаў “Песьні выгнаньня” пабачыў свет ажно ў 1944 годзе. І толькі ў 2021 годзе ў менскім выдавецтве “Кнігазбор” выйшла асобнай кнігай літаратурная спадчына пісьменніка “Плачуць ліпы на кургане”. У ёй ёсць і такія радкі:

Мне лёсам вызначаны 
Гэтакі прымус. 
Аб шчасці сёння 
Можна сніць і марыць 
За тое, 
Што я толькі - беларус - 
Мне гэтакая кара! 
Я кару іхную 
З пагардаю прыняў, 
Бо я - сын верны 
Маці - Беларусі. 
І я святога, 
Гордага імя 
Не адракуся!!!

Беларускае Радыё Рацыя