Пра паўночныя ззянні над Беларуссю, традыцыйныя імёны сузор’яў, сувязь зямнога з нябесным пойдзе гаворка з сённяшнім Госцем Рацыі.

Цімафей Авілін – даследчык этнаастраноміі, магістр, фізік, праграміст і музыка
РР: Паўночнае ззянне. Я памятаю са школы, што з’ява гэта рэдкая, і нам тлумачылі, што яна адбываецца недзе за палярным колам. Тут я бачу гэта даволі рэгулярна – раз на год здараецца такое, што сацыяльныя сеткі беларусаў запаўняюцца прыгожымі здымкамі з фантастычнай ілюмінацыяй у начным небе. Чыста з пункту гледжання фізічнага – чаму гэта адбываецца, чаму гэта сталася так часта, альбо не заўважалася раней?
– Я бы не сказаў, што гэта стала часцей ці радзей. Хутчэй, напэўна, варта адзначыць, што раней, калі людзі жылі ў вёсках, то яны не асабліва ўначы выходзілі і нешта глядзелі, бо трэба было ўдзень займацца справамі, потым адпачываць, і зранку ісці, гэта першы момант. А другі момант, даволі важны, што трэба ўлічваць калі вы робіце фотаздымкі, нават калі я наводзіў камеру на паўночнае ззянне, камера можа ўзяць у сябе больш святла. І таму атрымліваецца, што на экране бачна як прыгожае. Калі глядзець неўзброеным вокам, то яно не зусім зразумела – ці гэта ад гораду нейкае святло ідзе, ці што. Таму гэта атрымліваецца такое спалучэнне, дзе стала вельмі шмат інфармацыі, то бок адразу ўсе пішуць – выходзьце, глядзіце у тык-току і сацыяльных сетках, то бок папулярнасць з’яўляецца. Па-другое, з’явіліся сродкі, каб можна было на гэта не проста глядзець вокам, а фатаграфаваць, больш цяпла ўбіраць. Таму адпаведна адбыўся комплекс спалучэнняў і такіх сучасных з’яваў нашага жыцця.
РР: А калі з пункту гледжання этнаастраноміі, у тых крыніцах якія Вы даследавалі. Там згадваюць беларусы такую з’яву, як паўночнае ззянне?
– Такія згадкі ёсць, але іх дужа мала. Увогуле справа ў тым, што пра нябесныя з’явы не вельмі шмат фіксацый. Ёсць цікавыя фіксацыі, калі на небе бачылі напрыклад войска – «вось глядзіце, на небе бачна войска, яно кудысьці ідзе». Але гэта канешне не паўночнае ззянне.
РР: Але мы можам толькі здагадвацца, што маецца на ўвазе, так?
– Канешне, гэта маглі быць нейкія ўяўленні, звязаныя з народнай Бібліяй. Можа гэта перад пачаткам вайны нейкія знакі і сімвалы на небе былі.
РР: Ці гэта вершнікі апакаліпсіса?
– У кожнай з традыцый сваё ўвасабленне магло быць у той ці іншай форме. Увогуле любая з’ява на небе якая нестандартная, то бок гэта палярнае ззянне, напрыклад, ці калі метэор пралятае, ці з’яўленне каметы – у традыцыйнай культуры гэта ўсё парушэнне стабільнасці сусвету.
Цалкам гутарку слухайце ніжэй:
Беларускае Радыё Рацыя






