З 7 па 9 лістапада ў Познані прагучаць беларускія словы, што адольваюць межы, і думкі, якія натхняюць на дыялог.

На некалькіх пляцоўках горада пройдуць прэзентацыі новых кніг, творчыя сустрэчы, літаратурныя дыскусіі і музычныя імпрэзы. У праграме разнастайнасць тэм: гісторыя і сучаснасць, літаратура і актуальныя сацыяльныя пытанні, фантастыка і паэзія, мастацкія перформансы і прафесійныя размовы для тых, хто хоча быць у цэнтры культурнага жыцця. Асаблівасць познанскай праграмы — асобная дзіцячая пляцоўка, тэатральныя і кінападзеі, якія дапамагаюць убачыць сучасную Беларусь у розных вымярэннях.
Важнай падзеяй першага дня фестывалю стане дыскусія “Зялёны ліст, чырвоны цвет…”: савецкая ўтопія і беларуская паэзія”. Літаратуразнаўца Марына Казлоўская і паэт Андрэй Хадановіч паразважаюць пра пакаленне паслухмяных і непаслухмяных дзяцей Кастрычніка, пра межы творчай свабоды і пра тое, як сістэма ўплывала на беларускіх паэтаў — ламаючы хрыбет натхненню, знішчаючы творы і саміх аўтараў.
Фіналам другога фестывальнага дня стане Ноч паэзіі, на якой выступяць Ганна Шакель, Юля Цімафеева, Альгерд Бахарэвіч, Вера Бурлак, Андрэй Хадановіч, Данііл Вашкевіч, Уладзь Лянкевіч.
У нядзелю арганізатары запрашаюць на цырымонію абвяшчэння лаўрэатаў прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады; размовы пра навінкі серыі “Галерэя чалавечай думкі” і аўтафікшн у Беларусі і свеце. У чытачак і чытачоў будзе магчымасць пазнаёміцца з новымі кнігамі і выдавецтвамі, знанымі аўтарамі і дэбютантамі, завітаць на музычна-літаратурную прэзентацыю Фрыдрыха Самотнага. Завершыць фестываль выступ Кміт-ансабля і танцавальная вечарына “Танцы ў Пазнаньцы”.
Праграма фестывалю 7-9 лістапада 2025, Познань
7 лістапада 2025, SARP (Stary Rynek, 56)
17.00-17.20
Афіцыйнае адкрыццё Познанскай праграмы
17.20-18.40
Дыскусія “Зялёны ліст, чырвоны цвет…”: савецкая ўтопія і беларуская паэзія
18.50-19.40
Канцэрт гурта “Касары”
7 лістапада 2025, Teatr Ósmego dnia – Ratajczaka 44, 1 piętro
Час Мерапрыемства і яго ўдзельнікі
20.00
Спектакль “Say hi to Abdo” (партнёрскае мерапрыемства)
8 лістапада 2025, Беларуская школка ў Познані, Zagórze, 15, (Ostrów Tumski)
10.30-11.30
“Шчасце — гэта ліса”. Інтэрактыўныя чытанні ў цемры (патрабуецца рэгістрацыя)
11.30-12.00
Прэзентацыя кніжкі-кардонкі Янкі Купалы “Бай”
12.00-12.40
Прэзентацыя кнігі Ганны Кручковай “Хто ты, дрон?”
12.40-13.40
Дыскусія “Па-дзіцячы проста”: кнігі для дзяцей раней і цяпер
13.40-14.40
Чаго не стае нашым дзецям і ці можам мы дапамагчы? Размова пра дзіцячую літаратуру
8 лістапада 2025, Barak Kultury, al.Marcinkowskiego 21
Час Мерапрыемства і яго ўдзельнікі
14.00
Чытанне п’есы Алены І. “Пчала у горле”
8 лістапада 2025, UAM (al. Niepodległośći, 4, Wydział Neofilologji), пляцоўка А
10.45-11.00
Вітальныя словы арганізатараў
11.00-11.50
“Палявыя прыгоды дыялектолага”: гутарка пра экспедыцыйныя цікавінкі з Міраславам Янковякам і прэзентацыя яго кнігі
12.00-12.40
Зін “Pamyłka” як самапрэзэнтацыя беларускае навуковае супольнасьці
12.40-13.10
Прэзентацыя незалежнага выдавецтва “RozUM Media”
13.10-13.50
Бестселеры “Мяне Няма”. Чаму вы гэта купляеце?
13.50-14.30
Сустрэча з Уладзімірам Някляевым: прэзентацыя кніг
14.30-15.10
Да 25-годдзя “Камуніката”: “Імёны Свабоды (частка 2)”. Яраслаў Іванюк, Уладзімір Арлоў
15.10-15.50
Серыя “Акно ў прозу”: “Libido”
16.00-17.00
Размова вакол кнігі “Абуджэнне Беларусі: штудыі з фенаменалогіі рэвалюцыі”
17.10-17.50
Творчы вечар Веры Бурлак
8 лістапада 2025, UAM (al. Niepodległośći, 4, Wydział Neofilologji), пляцоўка В
12.30-13.20
Прэзентацыя манаграфіі “Вялікае Княства Літоўскае пад уладай Аляксандра Ягелончыка. Даследаванне гісторыі дзяржавы і грамадства на мяжы XV–XVI стагоддзяў” познанскага гісторыка Кшыштафа Пяткевіча
13.30-14.10
Да 25-годдзя “Камуніката”: “Мы ідзём на Марш!” Севярын Квяткоўскі, Яраслаў Іванюк
14.10-14.50
Прэзентацыя кнігі “Я/МЫ ЭМІГРАЦЫЯ” Дар’і Ракавай (выдавецтва “RozUM Media”)
14.50-15.10
Прэзентацыя перакладу эсэ Элізабэт Бадэнтэр “Панове, паднапружцеся”
15.30-16.10
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Хільмановіча “Беларускі каляндарны даведнік на кожны дзень”
16.10-17.00
Прэзентацыя кнігі “Рэжу гісторыю сабой. Вершы і калажы\Ich zerschneide die Geschichte. Lyrik und Collagen” Юлі Цімафеевай
17.10-17.50
Прэзентацыя рамана Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” (кнігі І і ІІ) у перакладзе Сяргея Шупы
8 лістапада 2025, MY pod sceną (ul. 27 grudnia 8/10)
Час Мерапрыемства і яго ўдзельнікі
18.00
Паказ фільма “Лес” і дыскусія “Безназоўнае”: ці адбылося асэнсаванне сталінскіх рэпрэсій у беларускім мастацтве?
20.30
Ноч Паэзіі
9 лістапада 2025, UAM (al. Niepodległośći, 4, Wydział Neofilologji), пляцоўка А
12.20-13.00
Да 25-годдзя “Камуніката”: Ці магчыма беларусу перарасці свае даўнія страхі…Сустрэча са Змітром Бартосікам
13.00-13.40
“Феномен бук-ток літаратуры”. Адкрыты дыскусійны клуб з удзелам Насты Карнацкай і Макара Валынкіна
13.40-14.20
“Цягнік да Познаня”: размова аўтара Аляксея Правалоцкага і рэдактаркі Марыны Казлоўскай
14.30-15.10
Літаратура вольнага часу: непрафесійная спрэчка пра густы. Гутарка з Арцёмам Шуканавым
15.10-16.10
Прэзентацыя кнігі “Кровазварот” Юлі Цімафеевай
16.20-17.00
Прэзентацыя новых кніг філасофскай серыі “Галерэя чалавечай думкі” – Вітгенштайн, Бэргсон, Інгардэн
17.10-18.00
Як стаць паспяховым, калі табе няма і 30-ці? Размова з драматургам Мікітам Ільінчыкам
9 лістапада 2025, UAM (al. Niepodległośći, 4, Wydział Neofilologji), пляцоўка В
Час Мерапрыемства і яго ўдзельнікі
12.00-12.40
Кнігавыдавецкая справа ў эміграцыі. Прэзентацыя даследавання
12.40-13.40
Кніжны маршрут
13.40-14.20
Прэзентацыя білінгвальнай кнігі “Warand Reace” Дзмітрыя Строцава
14.20-15.00
Прэзентацыя беларускага перакладу рамана Фрэнка Герберта “Дзюна” з перакладчыкам Ігарам Куліковым
15.00-15.40
“Аўтафікшн у Беларусі і свеце: трэнд або новая наратыўная форма?” Лекцыя Марыі Лаппо
15.40-16.20
Прэзентацыя кнігі Макара “НІЦІ”
16.30-17.00
Уручэнне прэміі Цёткі за 2023 і 2024 год
17.00-17.40
Сустрэча з Альгердам Бахарэвічам. Размова пра кнігу “Папяровы голем”
9 лістапада 2025, SARP (Stary Rynek, 56)
Час Мерапрыемства і яго ўдзельнікі
18.00-18.30
Прэзентацыя кнігі паэзіі “Анатомія” Артура Камароўскага
18.30-19.00
Перфарматыўная прэзентацыя кнігі Фрыдрыха Самотнага “Śviata žyćcia”
19.00-20.00
Музычны выступ Кміт-ансамбля
20.00-22.00
Танцы ў Пазнаньцы
Арганізатары






