BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарговы раз польскія войскі ўзялі штурмам замак у Тыкоціне

7 лютага Тыкоцін зноў перанёсся ў часы, апісаныя Генрыкам Сянкевічам у рамане «Патоп». Амаль з самай раніцы ў цэнтры горада з’явіліся ваяры з 17-га стагоддзя ў аўтэнтычных касцюмах са зрояй. А 14-й гадзіне каля помніка гетману Стэфану Чарнецкаму адбылося прадстаўлення ваярскіх дружын, якія прыехалі дзеля реканструкцыі штурма замка ў Тыкоціне з усёй Польшчы.

Сярод гледачоў падзеі быў журналіст з Беларусі Андрэй:

– Цудоўныя ўражанні, канешне. Вельмі прыгожа, вельмі атмасферна. Нагода задумацца над тым, што адбывалася ў нашай гісторыі, у гісторыі Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Не заўсёды было адзінства, былі адвечныя супярэчанні, бітвы за славу, за ўладу. Радзівілы, Сапегі часта былі па розныя бакі, на жаль. А гінулі простыя людзі, жыхары нашай старадаўняй дзяржавы.

Але найбольшае задавальненне ад падзеі атрымалі самі рэканструктары, якія выканалі каля замка сапраўдную тэатральную дзею.

– Бітва адбываецца штогод, і мы тут ад самага першага зімовага Тыкоціна. Штогод нас тут усё больш, усё лепш і ўсё весялей. Гэта мусіць нам нагадваць пра гісторыю Рэчы Паспалітай, пра слаўныя падзеі, а не толькі пра катастрофы, пра якія так гучна гаворыцца ў медыях і ў палітыцы. Бо былі ў нашый гіторыі і слаўныя моманты, мусім пра іх успамінаць. І сёння адзін з такіх момантаў быў рэканструяваны праз рэканструктараў.

Рэканструкцыя штурму замка ў Тыкоціне – найбуйнейшая зімовая гістарычная рэканструкцыя ў Польшчы. Сёлета яна прысвечана 600-годдзю атрымання гарадскіх правоў і падзеям Шведскага патопу 1657 года.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя