BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарговы выпуск альманаха «Новы замак»

Выйшаў новы выпуск літаратурнага альманаха Гарадзеншчыны.

На старонках:
✏️ вершы Рычарда Бялячыца, Уладзіміра Васько, Міколы Канановіча, Мечыслава Курыловіча, Віктара Сазонава, Янкі Трацяка;
✏️ апавяданні і аповесці Уладзіміра Васько, Міхася Зізюка, Альжбеты Кеды, Мечыслава Курыловіча, Алы Нікіфорскай, Віктара Сазонава, Станіслава Судніка;
✏️ запісы і ўспаміны Галіны Самойлы (пра аповесці Васіля Быкава), Лявона Карповіча (пра Марка Шагала і філатэлію), Леаніда Лаўрэша (пра род Путкамераў і інш.), Сяргея Чыгрына (пра віленскія беларускія календары 1900 — 1930-х гадоў), Валянціна Дубатоўкі (успамін пра сустрэчу з Яўстахам Севярынам Сапегам).

«Новы замак» — літаратурны альманах пісьменнікаў Гарадзеншчыны. Выдаецца з 2012 году.