BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарнуха едзе ў Беласток

18 кастрычніка ў Беластоку адбудзецца сустрэча з беларускім журналістам і публіцыстам Аляксандрам Чарнухам, вядомым таксама як «міністр сепультуры».

Падчас сустрэчы аўтар распавядзе пра свае апошнія праекты, развагі пра сучасную Беларусь і ролю іроніі ў час крызісу.

-Еду са сваёй кнігай “Гвалт”. Я з ёй ужо вандраваў шмат па розных краінах і гарадах, але да Беластоку яшчэ не даязджаў. Таму буду распавядаць пра яе, чытаць апавяданні з кнігі, будзем абмяркоўваць яе.

Па словах Аляксандра, ён таксама прадставіць і зусім новы праект:

-Мой новы праект на Ютубе – гэта сапраўды даволі складаная шматхадовачка. Праз гэты праект хочацца паказаць, што Беларсь – гэта не пра геаграфічныя межы, яна там, дзе мы, адбываецца. І не важна, дзе мы зараз знаходзімся. Мы ўсе беларусы і маем права глядзець сваё, слухаць сваё, размаўляць са сваімі. Таму мы прыдумалі такую серыю анлайн-канцэртаў беларускіх музыкантаў.

Сустрэча з Аляксандрам Чарнухам адбудзецца ў хабе “Новая Зямля” 18 кастрычніка а 18-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Аляксандра Чарнухі