BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Час гуляць!”: выстава гістарычных гульняў у Мірскім замку

31 кастрычника ў музеі “Замкавы комплекс “Мір” адбылося ўрачыстае адкрыццё ўнікальнай часовай экспазіцыі “Час гуляць! Забавы мінулых стагоддзяў», паведамляецца на тг-канале ўстановы.

Выстава цалкам прысвечана гісторыі гульняў. У экспазіцыі прадстаўлены шахматныя сталы, настольныя гульні, прыналежнасці да іх і іншыя забавы – больш за 100 арыгінальных прадметаў другой паловы XVIII — першай чвэрці ХХ стст. Сярод экспанатаў – не толькі класічныя шахматы і шашкі, але і забытыя сёння гульні «Асада», «Хальма», «Сальта». Інтэрактыўны складнік экспазіцыі – “Салон гістарычных гульняў” – дазволіць гасцям не толькі ўбачыць, але і апрабаваць старадаўнія забаўкі.

Гэты праект наглядна дэманструе сувязь паміж пакаленнямі, паказваючы, як на працягу стагоддзяў людзі бавілі час разам, якія тэмы іх хвалявалі і якія навыкі яны развівалі праз гульню.

Выставу можна наведаць да 31 жніўня 2026 года.

Фота: t.me/mirzamak